He трэба спачувальных тэлеграм —
Папера рвецца і ліняюць словы.
Часова ўсё, да роспачы часова.
Любіце тут.
Любіць дарэмна там.
Бо чалавек жа бачыцца здалёк.
Бо...
Век чалавечы –
Як снег на галінцы,
Дзень чалавечы –
Як помах крыла.
Толькі за зёлкай
Паспеў нахіліцца -
Выпрастаць спіну
Труна памагла.
Кожнаму хоч...
Вось і ўсё.
Жыцця жалобны вынік.
І няма ратунку ўжо нідзе.
Чалавек памёр.
Але гадзіннік на яго руцэ яшчэ ідзе.
Ён цяпер адлічвае хвіліны,
што належаць іншаму п...
Маленькая дзяўчынка
стаяла перад Богам на каленях.
Маліла: памажы мне –
згубілася, не ведаю, не веру…
Маліла: дай дажыць мне
хаця ж бы толькі ночку да світанку.
...
Лісцё абсыпалі бярозы.
Буслоў не бачна за ракой...
Нібы на споведзі,
цвярозы
Сыходзіць на душу спакой.
Пражытыя табою годы
Ляцяць,
...
Людзі будуюць вечнасць,
Ды боскай гліны не маюць
I ў слепаце чалавечай
Руйнуюць, а не ствараюць.
Людзі шукаюць вечнасць,
Ды адрасу людзі не знаюць,
Бягуць, а ш...
Не ўгонішся ніяк за часам
Ні цягніком, ні на кані.
Зноў разбрыліся самапасам
Табе адведзеныя дні.
За ўсім адразу не паспееш,
Жыццё, як воблачка, сплыве.
I вала...
(Памяці маці)
За вокнамі лесу дзялянка
Трымціць у паўдзённым паўсне.
I даўні напеў — калыханка
Кранула балюча мяне.
Чаму такім крокам нясмелым
Іду да высокіх...
Я часам сам сябе не пазнаю:
Разважлівы, спакойны і цвярозы,
Пра маладосць бясхмарную маю
Усё часцей ка мне прыходзіць роздум.
Я ўсё стражэй да слоў сваіх і рук,
Трыв...
Я стаміўся на свеце жыць,
я аб смерці стаміўся думаць...
Ліст на ветры ўгары дрыжыць
і на дол пазірае з сумам.
Ён прывык да птушыных дум,
ён крылом звыкся быць для д...
Пад небам колеру меднага купарвасу
на размякчэлым асфальце пакідаючы сляды
я брыў з застыгла-абыякавай грымасай
вірлівым праспектам у прышлае Нікуды.
I жалезабетонам акуты...
Забытых гусляў гукі.
Салодкі напамін.
Плылі стамлёна рукі.
Над безданню разлукі
зацвіў зімой язмін.
Забытых гусляў гукі.
Гучалі без прынукі
ў квецені га...
Яшчэ душа баліць —
і тым яна жывая.
Як выказаць, аб чым
баліць яна, аб чым?
Ёсць гэты боль-нясцерп,
што ўсю мяне зжынае.
I я нясу свой серп,
бы з поля іду...
Прыгнуўся хвойнік — цяжка-белы снег.
I холадна душы, як дрэву ў полі.
I мой апошні след, як даўні грэх,
Ляціць на воблаку, як на крылатай долі.
I ўсё балючае клянецца адба...
Ты – мой сум.
Пасярод ночы ўспамінаю твае вочы.
Не хочаш?
Але. Так і павінна стацца.
Сустракаемся, каб развітацца.
Засынаем, каб прачнуцца.
Нараджаемся, каб пам...
На белым свеце дождж і я.
I больш нікога. Больш нікога.
Спяшае ў рай хада мая.
У вырай дождж ляціць ад Бога.
На белым свеце я і дождж,
дзве адзінотныя дарогі,
...
На балконе паліў лісты...
Пазіраў не сваймі вачыма.
Думаў паліць назад масты.
Думаў – памяць спаліць магчыма.
Варушыў папяровы прах,
што нядаўна каханнем зваўся....
Дагарае душа. Дагарае
белай свечкай на чорнай зямлі.
Я — чужынка ў прадзедавым Краі.
Хто жыццё маё тут запаліў?
Адбалела душа. Адбалела.
Белы дзень — у калысцы начы....
Ціха ў дзверы стукае сум,
А я думаю — гэта ты.
Ноч падкралася, не заснуць,
На падлогу ляцяць лісты.
Я шукаю цябе ў радках,
Я згубіла цябе даўно.
Сум надзею маю...
Снегам засыплецца лісце, што стала ўжо смеццем,
I пасвятлее на вуліцах і на душы,
I заскуголіць ад холаду ў вечары вецер,
Вецер, што пасвіць па восеньскіх травах дажджы.
В...
Жыццё паходкай грандыёзнай
аднойчы перагоніць час.
І знікнуць – быццам бы не час.
І існаванне – невыносна.
Нам застанецца толькі марыць,
замольваць даўнія грахі…...
Праменнямі сонца за шаты далёкага бору
чапляецца вечар, і горад, адкрыты вятрыску,
павольна змаўкае, настройвае струны сабораў
на песенны лад, як матуля ў маленстве калыску.
Спачуваю чалавеку,
калі ў яго праразаюцца зубы.
У мяне самога праразаліся зубы,
і хоць я гэта не помню,
але ведаю: балюча было тады.
Спачуваю чалавеку,...
Заімгліла туманам, пакрыла слатой
восень нашага лета каханне.
Я зрабіўся інакшым, ты стала не той,
як належнае стрэлі растанне.
Ды аднойчы – хутчэй безвыходнай зімой,...
Хачу я з тым, з маленства хлапчуком,
Свае гады ў дарозе пераняўшы,
Спаткацца. Таргане ён плечуком,
Святло вачэй насустрач разаслаўшы.
Ступлю туды, на тую паласу
Таго...
Ведаю ўсё і як быццам нічога.
Болем істоту запоўніла ўчора.
Шкода чужой мімалётнай навукі:
моцна трымацца, узяць сябе ў рукі.
Як утрымаць збунтаванае мора
слабым рук...
Як холадна і страшна. У акно
Такая цемра жудкая глядзіцца,
Што самы раз ушчэнт было б напіцца,
Калі б дапамагчы магло віно
Ці што-небудзь яшчэ. Але, на жаль,
Цяпер уж...
Прыходзіць бяда аднойчы
Імгненна
Ці часам паволі,
Не раз, і не два, і не тройчы,
А болей.
У сэрца ўляціць міжволі
I коле мінорная нота –
Чыйгосьці вяліка...
Чарот прачысціўся цішай.
Зайшлася душа не плачам…
Каханне гукала ўвысі.
Даверлівы дзікі качар.
Забыта дарога смерці,
якой праляцеў дадому.
Асвенчаны сэнс дасве...
Гэты горад любіла, здаецца,
А цяпер ненавіджу амаль —
Тут у сцены бетонныя б'ецца
Аб табе несціхаючы жаль.
Тут дарогі, якія калісьці
Роўна йшлі да цябе аднаго,
...
Трывожныя зоркі глядзелі ў акно,
На шыбах марозных трымцелі,
I ціха сняжынкі ляцелі
У светлую ноч за гумно.
I сумна да болю, да плачу было,
Чаму – і дасюль невядома....
Адна за адной патухаюць запалкі,
I вочы згасаюць, і позірк не палкі,
Сасмяглыя вусны бялейшыя вапны,
I выгляд агульны нічым не прывабны.
За сценамі цемра. Паўночныя здані...
Адзінокі сярод людзей
Ціха жыў чалавек, гараваў,
Без кахання, без мар, без надзей.
Без прыемных, шчаслівых спраў.
I ніхто не заўважыў, як ён
Свае вочы навекі закрыў,...
(Бацьку, маці)
Крайняя хата...
Да вуліцы ўступ.
Душ падарожных прычасце.
Згледжу з гасцінца за вярсту —
Сэрца затахкае часта.
Хто тут ні быў!
Кірзачы, ч...
Калі замерзнуць рэкі вен
у маім целе назаўсёды, –
што атрымаю наўзамен
я ад спадарыні Прыроды?
Спакой нязмушанага сну
ці кволы парастак надзеі –
зноў прычакаць...
Мой успамін жыве вясной...
He быў ён здрадай і маной.
Ды ў гэтай радасці зямной
Я не з табой, ты не са мной...
У гэты лес, у поўдзень той
Па даўняй замяці слядоў...
Запалілі свечку, a вакол сляпыя.
I святло іграе на каменных тварах.
I ніхто не бачыць, што пятля на шыі,
Што праз момант горад палыхне пажарам.
Толькі хлопчык нейкі, ціхі...
Каля вёсачкі маёй мурог
Колькі год сумуе па касе...
А да мамачкі маёй дарог
Усё меней, меней час нясе.
А гады сарваны з ланцугоў,
Як сабакі у гайню спяшаць...
...
Я апрануў самоты плашч.
Цягну маўчання сола.
Жыве ўва мне
Твой ціхі плач
Праводзін невясёлых…
Далёка ты.
І ўсё без змен.
І толькі згадак ворах.
Таў...
Я — нараджэнка касмічнага года...
На лёс мой плугі і ракеты ляглі.
Таму і малюся за вечную згоду
Між веліччу неба і сілай зямлі
У сэрцы сваім, каб злучыць там навечна
...
Не вернецца назад Учора.
Прыбой аціх. Ачахлі зоры...
І не глядзі мне ўслед з дакорам.
Была зіма – астыгла мора.
Не вернецца назад Учора.
Дзе ложак – яхта. Хвалі – што...
Гадзіннік ножанкамі стрэлак
Стрыжэ, стрыжэ нябачны час
I моўчкі падганяе нас,
З хвілінай кожнай пастарэлых.
Не затрымаць і не спыніць
Яго размеранага стуку.
Ні...
Я - дзіця расхрыстанага часу,
Мне не ўсё на гэтым свеце зразумела.
Здасца, што стаю ў чарзе да касы,
Каб узяць білет на пахаванне цела.
Быццам бы зусім не разумею,
Ш...
Згарае каханне марудна, балюча,
Згарае, нібыта асенні касцёр.
Адчужанасць, быццам бы вецер калючы,
Апошніх надзей абрывае лісцё.
Згарае каханне надрыўна і горка,
Мал...
Развітанне з жураўлямі,
Паўзабытае вясло...
З тонкіх рук я выпраўляю
Песню ў свет. У ноч — святло.
Зыркай поўняй, пахкай мятай
Зберагаю неўпрыкмет...
Тыя травы...
Жанчыну пакрыўдзіў Каханы.
Па вуліцы крочыць адна.
У поглядзе ніцым схаваны
нявыспелы боль і віна...
Жанчыну пакрыўдзіў Каханы.
Ну чым ёй цяпер памагчы
на займ...
Не меў ты жалю да мяне:
Смяротны боль — не абязболіў.
Кахання я прасіла? Не!
Хаця б знаёмай быць дазволіў...
Вольга Ласаева
He пачуццём, а прадчуваннем
Ужо каторы дзень жыву:
Вось-вось расплешчацца світанне
На пераспелую траву.
Паабтрасае вецер росы,
На лоб ускіне валасы...
I толькі...
Каліна стукне ў шыбу золкай раніцай...
Ах, мама, з маладосці ты паранена:
Адна над намі б'ешся горкай чаіцай,
Нібы дзяўчо, танклявая, адчайная.
У хату цягнуць пальчыкі азяб...
He прыдумвай мяне, не прыдумвай.
Мара-кветка без каранёў.
Гэта проста ў табе ад суму
Прага радасці, як насланнё.
He прыдумвай і за мяне
He кажы слоў узнёсла-пяшчотны...
Быў першы дзень
неспадзяваных слоў.
Знаёмства на адлегласці –
самотай.
Вось ты прыйшоў,
жывы, з няясных сноў, —
блакіт вачэй
і валасы, як лотаць.
Б...
Колькі я пражыву, не ведаю.
А хацелася б шмат пражыць,
Навальніцамі ўсімі і ветрамі
Вусны ўдосталь свае асмужыць,
Наглядзецца на неба сіняе,
Нахадзіцца па верасах,...
Праходзіць час... Знікае век,
Нібыта шумны дождж.
На кухні... змрочны чалавек
Глядзіць на востры нож.
«Чарніла» ў шклянцы, згрызак грушы,
Акуркі, дым, мушыны рой,...
Кахаю. Кахаю... Насуперак лёсу,
Насуперак думе і смутку цяжкому.
Лясы адспяваюць, вятры адгалосяць,
Каб нашага шчасця не зычыць нікому.
Як жыць ад сустрэч і да вечных расст...
Абыду, адыду, саступлю,
Ані ўсмешкай, ні словам не змушу.
He падумай яшчэ, што люблю!
Проста горача стане і душна.
Проста сэрца заб'ецца хутчэй,
Неўспадзеў разрываюч...
Мае сны без цябе – пустыя.
Спаць кладуся, нібы ўміраю...
Сам спаліў за сабой масты я,
калі вымавіў: – Не кахаю.
Ды з надзеяй аб новай стрэчы
ад самога сябе наўпотай...
За лугам зялёным, за сонечным гаем,
За рэчкай задумнай, за борам панурым
I наша захопленасць, і прысяганні,
I рэўнасці роспачнай злыя віхуры.
А ўсё — ці далёка? А ўсё — ці...
Жніўнем прапахлыя едуць вагоны
Ў снежную замець на перагоны.
Помню іх поўнымі садам і полем.
Гойдае вецер голае голле...
Даўняя дума цёплага лета
Белай завеяй у пол...
Комментарии
3 года 4 дня назад
3 года 4 дня назад
3 года 1 неделя назад
3 года 1 неделя назад
3 года 1 неделя назад
3 года 1 неделя назад
3 года 1 неделя назад
3 года 2 недели назад
3 года 2 недели назад
3 года 2 недели назад