Людзі будуюць вечнасць,
Ды боскай гліны не маюць
I ў слепаце чалавечай
Руйнуюць, а не ствараюць.
Людзі шукаюць вечнасць,
Ды адрасу людзі не знаюць,
Бягуць, а шляхам сустрэчным
Вечнасць іх абмінае.
Людзі купляюць вечнасць,
Ставяць жывым манументы,
Ды славе згінаюць плечы
Нясплачаныя працэнты.
Людзі прымерваюць вечнасць
Перад люстэркам часу,
А вечнасць, як недарэчнасць,
Стаіць з сабою сам-насам.
Васіль Зуёнак
Комментарии
3 года 51 неделя назад
3 года 51 неделя назад
4 года 3 дня назад
4 года 1 неделя назад
4 года 1 неделя назад
4 года 1 неделя назад
4 года 1 неделя назад
4 года 2 недели назад
4 года 2 недели назад
4 года 2 недели назад