Пад небам колеру меднага купарвасу
на размякчэлым асфальце пакідаючы сляды
я брыў з застыгла-абыякавай грымасай
вірлівым праспектам у прышлае Нікуды.
I жалезабетонам акуты не марыў пра ўцёкі
ў край дзе ногі сцюдзёнай расой казытала
і ў целе бетонным маім гарачым ад спёкі
у тахт майму кроку тахкала сэрца з металу.
Ад псеўдахараства навачасных будынкаў
помнікаў безназоўнага часу і спустошаных душ
у твае Траецкае прадмесце старасвецкія абдымкі
я хаваюся як у густую траву хаваецца вуж.
Чырвань тваіх дахаў
будзе да скону зрок мой лашчыць
і я ані зварухнуся нават і тады
калі мяне ў тоўшчу асфальту
ўтрамбуе асфальтаўкладчык
пракладваючы новы і шырокі праспект у Нікуды.
Алег Мінкін
Комментарии
3 года 17 недель назад
3 года 17 недель назад
3 года 18 недель назад
3 года 19 недель назад
3 года 19 недель назад
3 года 19 недель назад
3 года 19 недель назад
3 года 20 недель назад
3 года 20 недель назад
3 года 20 недель назад