Яшчэ душа баліць —
і тым яна жывая.
Як выказаць, аб чым
баліць яна, аб чым?
Ёсць гэты боль-нясцерп,
што ўсю мяне зжынае.
I я нясу свой серп,
бы з поля ідучы.
Вы бачылі? — вось тут
йшлі жнейкі маладыя, —
і стома на плячах,
і слова плён важкі.
Іх пераймаць дарма —
пайшлі за ўзгоркі тыя,
адкуль глядзяць на нас
знябытыя вякі.
Ды што мы сёння ім?
Мы каласы нямыя,
мы горкі недарод
надзей і творчых спроб,
жаданай долі спеў,
сваёй зямлі нямілы.
I звяжацца з усіх
адзін развейны сноп.
Чакаць, калі і тых
бясстрасна час праполе
і намяце пяску
бясплодную скалу?..
Мы зноў з табой, душа,
як на пачатку поля.
Было б што сеяць там
I ЖАЦЬ БЫЛО Б КАМУ.
Люба Тарасюк
Комментарии
3 года 1 неделя назад
3 года 1 неделя назад
3 года 2 недели назад
3 года 3 недели назад
3 года 3 недели назад
3 года 3 недели назад
3 года 3 недели назад
3 года 4 недели назад
3 года 4 недели назад
3 года 4 недели назад