skip to content

Адчай

На балконе паліў лісты...
Пазіраў не сваймі вачыма.
Думаў паліць назад масты.
Думаў – памяць спаліць магчыма.

Варушыў папяровы прах,
што нядаўна каханнем зваўся.
Адшугаў, адкурэў, ачах:
толькі чорны нагар застаўся.

Не аддзерці яго нічым:
ён – таўром на душы хлапечай.
Усё бліжай адчай начы.
Усё ніжай пралёт парэнчаў...

Эдуард Акулін