skip to content

He трэба спачувальных тэлеграм...

He трэба спачувальных тэлеграм —
Папера рвецца і ліняюць словы.
Часова ўсё, да роспачы часова.
Любіце тут.
Любіць дарэмна там.
Бо чалавек жа бачыцца здалёк.
Бо чалавек жа бачыцца па справах.
Няма яго між правых і няправых —
Ён з горкім жвірам у нябыт пацёк.
Ды ці ў нябыт?
Мо вернецца сюды
I нам шырэй на ўсё адкрые вочы?..
Глытком крынічнай першаснай вады,
Дубком на ўзлеску вечна маладым,
Тым вернецца, чым сам сабе прарочыў.
Цяпер яго любіце.
He тады.

Алег Салтук