Зноў маіх вуснаў пякучая памяць мне нагадае
Шыю і плечы, і грудзі, і смочкаў спелых чарэшні...
Грэшны, канешне, ды зноўку бяссонне мяне спавядае —
Ведаю, — грэшны.
Ведаю, — смешны.
Ды пальцы прыгадваюць прагна, зацята
Спіну і сцёгны, і незагарэлыя дзве палавіны...
Вінны, канешне. Ды, Божа! — якое было гэта свята! —
Дзякую, Божа, хоць каяцца мушу, бо ведаю — вінны.
Кленчыць павінны, ды помняць упарта пажадныя вочы —
Як ты свяцілася ў цемры, — Світальнае грэшнае дзіва!
О, як жахліва прачнуцца пасля без цябе сярод ночы,
Як у пустэльні — пякельна, самотна, маркотна, жахліва...
О, як тужліва, душа мая, з лёсам звыкацца жабрачым,
Кожнага слова аскепкі збіраючы — на апраўданне;
I разумець безнадзейна, што мне апраўдацца няма чым;
I не прасіць даравання.
Рыгор Сітніца
Комментарии
3 года 4 дня назад
3 года 4 дня назад
3 года 1 неделя назад
3 года 2 недели назад
3 года 2 недели назад
3 года 2 недели назад
3 года 2 недели назад
3 года 3 недели назад
3 года 3 недели назад
3 года 3 недели назад