skip to content

Вянок цярністы. Васількі...

Вянок цярністы. Васількі
Сплываюць сцішана з рукі.
I долу цягнуцца далоні,
I глуха каркаюць крукі.
Вянок цярністы. Воч не ўзняць
I камень помсты не падняць—
Дарую зло. Згасае роспач —
Была ж, здаецца, не суняць,
I кожны міг мне дарагі,
Зямля накручвае кругі,
I ўсё на свеце непаўторна,
Як рэчка, вір і берагі.
Змяняе церні сіні лён,
Дзіця і дзед глядзяць з акон,
I ў пераемнасці адвечнай
Жыццё празрысціцца здавён.

Людміла Забалоцкая