skip to content

Усярэдзіне пуста і пуста...

Усярэдзіне пуста і пуста —
Пустая пустэльная пустка.
Ці можа там нехта ёсць?
Няпрошаны сумны госць
У гэту пустэльню брыдзе...
Чаго ён шукае? Куды ён ідзе?
Угледзеў, напэўна, міраж,
Імкнецца да чыстай вады.
Ты сілы свае ўзваж,
Прыгожы хлапец малады!
Праходзіў тут міма аднойчы герой,
Ўжо сыт быў і ўпоен жывою вадой,
I нават без злосці, а так, "ад балды"
Запалкаю чыркнуў і кінуў сюды.
Усё пагарэла: ні кветак, ні дрэў.
Агонь быў вялікі — аазіс згарэў,
I, можа, на шчасце: затое цяпер
Драпежны сюды не цягаецца звер,
Драпежныя птахі падохлі усе,
I вецер іх попел астылы нясе.
Ідзі. Не блукай жа наўкола дарма.
Самой бы мне збегчы... Дазволу няма.

Вольга Ласаева