skip to content

У трох царквах зямлі святой...

У трох царквах зямлі святой
Тры свентых свечкі запаліла
I прад апошняю мяжой
Цара Нябеснага ўмаліла,
Каб побач быў заўжды з табой,
А сем хваробаў абмінулі —
На цёмны лес глухі звярнулі,
На дол сухі, пустое поле,
I ты не ўведаў іх ніколі,
I не паддаўся ім нідзе.
Калі ж патрэбна быць бядзе,
Сама сустрэну. Хай ідзе.
Чаго яшчэ цяпер баяцца,
Калі на ўсё жыццё растацца
Наканавана мне з табою
Здрадлівай гэтаю вясною?
I вось, за здравіе тваё
Гараць агні святлом нязгасным.
Шчасліў бывай, мой месяц ясны
Мой несканчоны спеў адвечны,
Мой чалавек бесчалавечны,
Бывай шчаслівы!

Вольга Ласаева