skip to content

Сябрам мы прысвячаем эпітафіі...

Сябрам мы прысвячаем эпітафіі,
Калі паклічуць за труной ісці...
А чым сябры, скажыце, не патрапілі,
Што мы аб іх не пішам пры жыцці,

Што словы выпакутваныя выкласці
Спяшаемся чамусьці для другіх
I нават лічым найвышэйшай сціпласцю,
Што вось маўчым пра іх, пра дарагіх?..

Яны ж, крыклівай славай не пакрытыя,
Сябе не выстаўляюць напаказ
I вершы нашы лаюць болыш, чым крытыкі,
I можа болыш, чым жонкі, любяць нас.

Адданасць іх мужчынская і вера —
Найлепшы дар з усіх зямных дароў...
О, колькі мы не напісалі вершаў,
Сапраўдных вершаў пра сваіх сяброў!..

Генадзь Бураўкін