Дзе пачалося болю ўтаймаванне,
Ніхто з жывых не ведае, на жаль.
Час — лекар болю, а яго шпіталь —
Без краю, без пачатку памяшканне.
Не ведае ніхто, дзе недарод
Пачаў перадавацца полем полю,
Дзе, кленучы сваю цяжкую долю,
Пачаў людзей трывожыць з роду ў род
Спакой, што выбухае раптам боем,
Бой, што нясе адвечны супакой,
Дзіцяці боль, што парадзіхі болем
Народжаны, каб стаць пасля зямлёй.
Час — лекар болю, боль — жывая рана,
Дзіця, не ўтаймаванае нічым:
Ні вечнай калыханкай акіяна,
Ні вечнасці надвор'ем штармавым.
Аркадзь Куляшоў
Комментарии
3 года 1 неделя назад
3 года 1 неделя назад
3 года 2 недели назад
3 года 3 недели назад
3 года 3 недели назад
3 года 3 недели назад
3 года 3 недели назад
3 года 4 недели назад
3 года 4 недели назад
3 года 4 недели назад