Хоць бы што калі якое!
Немата і пустата,
За вакном ганяе нехта
Беспрытульнага ката.
А вясна — вясна на дзіва,
Дзе ні глянь яе рука:
Вось сяброўка йдзе на піва
Да знаёмага грака.
Грак той, зрэшты, сімпатычны
I наогул ён не грак...
I чаму неэстэтычна
Я аб ім сягоння так?
Мітусня. Пагром. Суседзі
Пацягнуліся у блуд.
На другім паверсе недзе
Гамана і перапуд.
Толькі я свайго засценку
Не жадаю пакідаць:
Мне глядзець карысна ў сценку,
Я павінна сумаваць.
Вольга Ласаева
Комментарии
3 года 17 недель назад
3 года 17 недель назад
3 года 18 недель назад
3 года 18 недель назад
3 года 18 недель назад
3 года 18 недель назад
3 года 18 недель назад
3 года 19 недель назад
3 года 19 недель назад
3 года 19 недель назад