skip to content

Адпускаю цябе. Ідзі...

Адпускаю цябе. Ідзі...
Больш не будзе, напэўна, спаткання.
Усе сустрэчы на гэтай зямлі
Не абыдуць навек развітання.

Мы чужыя...Ты думаў не?
Не сястра я табе, ты не брат.
Не шукаю віны тваёй,
Бо нixmo i не быў вінават.

Што я значу ў тваім жыцці?
Прамільгнула, i ты пайшоў.
Колькі часу ўжо прайшло...
Можа, іншую ты знайшоў?

Калі хочаш ісці — ідзі,
I тады ўжо не азірайся.
Толькі памятай, назаўжды
Пацалунак апошні — на шчасце.

Алена Кабіна